Новости / 29 ДЕКАБРЯ 2007

Главная / Новости


29 декабря 2007

Падведзены вынікі конкурсу фотаздымкаў…

Наша Беларусь — гэта прыгожая краіна з маляўнічай прыродай,  краіна сціплай, можа, нават, інтэлігентнай прыгажосці. Нікога не пакінуць раўнадушнымі мяккія пералівы ранішняга неба над размытай лініяй гарызонту, аксамітная зеляніна распасцёртых лугоў, радасная песня жаўрука і журботнае курлыканне журавоў… 

 

Кожны куточак Беларусі, у тым ліку Нарчанскі край, мае сваю адметнасць і непаўторнасць — трэба толькі ўважліва глядзець па баках і сабе пад ногі!  А вакол столькі дзівоснага! Гэта дзіўнай прыгажосці ўзвышшы, лясы і азёры, заселеныя жывымі істотамі, гэта ўнікальныя балоты, непаўторныя лугі, палі, узлескі… Гэта адно з нешматлікіх на нашай планеце месцаў, дзе можна убачыць дзіўны цуд — цуд захаванай прыроды!

 

 

Але адна справа  - убачыць прыгажосць самаму і зусім іншае — паказаць яе сябрам і знаёмым. Менавіта таму аддзел турызму, экалагічнай асветы і інфармацыйнага забеспячэння і навуковы  аддзел Нацыянальнага парку "Нарачанскі" летам 2007 года абвясцілі аб правядзенні конкурсу фотаздымкаў і малюнкаў "Дзівосныя куточкі родных мясцін".

 

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбылося ў снежні.

Сярод больш за 500 фотаздымкаў, якія даслалі удзельнікі фотаконкурсу на адрас Нацыянальнага парку, або па электроннай пошце, выбраць лепшыя было даволі цяжка. Але ў рэшце рэшт вырашана:

 

Пераможца ў намінацыі "Бязмежная прыгажосць роднай Беларусі" - Гутоўскі Аляксандр, г. Стаўбцы.

Пераможца ў намінацыі " Дзівосныя куточкі Нарачанскага краю" — Высоцкі Алесь, г. Мядзел.

 

Удзельнікі фотаконкурсу — дзеці і дарослыя, людзі рознага ўзросту і прафесій, але ўсе аўтары фотаздымкаў у які раз падцвердзілі выснову, што прыгажосць заўсёды побач, трэба толькі яе заўважыць.

Мы ўдзячныя ўсім без выключэння ўдзельнікам нашага фотаконкурсу.

Вось яны -

-        вучні школ Мядзельскага раёна:

§  Нарацкай №1,

§  Нарацкай №2,

§  Свірскай,

§  Княгінінскай,

§  Камароўскай;

-        Броска Вячаслаў, курортны пасёлак Нарач,

-        Папоў Анатоль, веска Чараўкі, Мядзельскі раён,

-        Жалубоўскі Славамір, веска Нарач, Мядзельскі раён,

-        Жук Сяргей, веска Нарач, Мядзельскі раён,

-        Юркевіч Валерый, курортны пасёлак Нарач,

-        Пацко Аляксандр, веска Стахоўцы, Мядзельскі раён,

-        Харашэй Алег,  веска Нарач, Мядзельскі раён,

-        Ставіцкая Анастасія, г. Мі нск.

 

Рашэннем журы ўсе вышэйназваныя ўдзельнікі атрымаюць ад Нацыянальнага парку прызы.

 

Любоў да Радзімы пачынаецца з першых крокаў па жыцці, потым яна расце разам з чалавекам і вызначае яго адносіны да той зямлі, якая разам з бацькамі выхоўвае яго.

 

 Калі з радасцю сустракаеш світанкі і праводзіш захады, любуешся палетам дзівосных птушак і імклівым бегам звяроў, атрымліваеш асалоду ад паху дзікарослых кветак, удыхаеш п'янячы водар гаёў і бароў, — тады асабліва адчуваеш радасць жыцця і ў рэшце рэшт разумееш, —   якая прыгожая наша прырода і ў той жа час якая кволая і безабаронная…

 

Лепшыя фатаздымкі глядзіце, калі ласка, на старонках фотагалерэі нашага сайту…


Все новости | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Май 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Февраль 2008 | Январь 2008 | Декабрь 2007 | Ноябрь 2007 | Октябрь 2007 | Сентябрь 2007 | Август 2007 | Июль 2007 | Июнь 2007 | Май 2007 | Апрель 2007 | Март 2007 | Февраль 2007 | Январь 2007 | Декабрь 2006 | Ноябрь 2006 | Октябрь 2006 | Сентябрь 2006 | Август 2006 | Июль 2006 | Июнь 2006 | Май 2006 | Апрель 2006 | Март 2006 | Февраль 2006 | Январь 2006 | Декабрь 2005 | Ноябрь 2005 | Октябрь 2005 | Сентябрь 2005 | Август 2005 | Июль 2005 | Июнь 2005 | Май 2005 | Апрель 2005 | Март 2005 | Февраль 2005 | Январь 2005