Новости / 17 АВГУСТА 2007

Главная / Новости


17 августа 2007

Нацыянальны парк "Нарачанскі" аб'яўляе конкурс фотаздымкаў і малюнкаў "Дзівосныя куточкі родных мясцін"...

Наша Беларусь — гэта прыгожая краіна з маляўнічай прыродай, краіна сціплай, можа, нават, інтэлігентнай прыгажосці. Нікога не аставяць раўнадушнымі мяккія пералівы ранішняга неба над размытай лініяй гарызонту, аксамітная зеляніна распасцертых сенажацяў, радасная песня жаўрука і журботнае курлыканне журавоў…
Кожны куточак Беларусі, у тым ліку Нарчанскі край, мае сваю адметнасць і непаўторнасць — трэба толькі ўважліва глядзець па баках і сабе пад ногі! А вакол столькі дзівоснага! Гэта дзіўнай прыгажосці ўзвышшы, лясы і азеры, заселеныя жывымі істотамі, гэта ўнікальныя балоты, непаўторныя лугі, палі, узлескі… Гэта адно з нешматлікіх на нашай планеце месцаў, дзе можна убачыць дзіўны цуд — цуд захаванай прыроды!
Але адна справа — убачыць прыгажосць самаму і зусім іншае — паказаць яе сябрам і знаемым. Менавіта таму аддзел турызму, экалагічнай асветы і інфармацыйнага забеспячэння і навуковы аддзел Нацыянальнага парку "Нарачанскі" аб'яўляюць конкурс фотаздымкаў і малюнкаў "Дзівосныя куточкі родных мясцін".
Вашы фотаздымкі (магчыма, у электронным выглядзе) і малюнкі дасылайце на адрас: 222395, вул. Ленінская, 11, к.п. Нарач, Мядзельскі раён, Мінская вобласць, аддзел турызму, з паметкай "На конкурс", або па электроннай пошце: turism@naroch.com. Неабходна напісаць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, хатні адрас і месца, з якога зроблены фотаздымак або малюнак. Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў лістападзе 2007 года. Адзначаныя работы можна будзе пабачыць у чарговых выпусках "Нарачанскага экалагічнага вестніка", на сайце www.naroch.com, а таксама ў эколага-асветніцкім і навукова-інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага парку "Нарачанскі". Пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя падарункі — каляровыя фотаальбомы "Нацыянальны парк "Нарачанскі".

…Калі з радасцю сустракаеш світанкі і праводзіш захады, любуешся палетам дзівосных птушак і імклівым бегам звяроў, атрымліваеш асалоду ад паху дзікарослых кветак, удыхаеш п'янячы водар гаёў і бароў, — тады асабліва адчуваеш радасць жыцця і ў рэшце рэшт разумееш, — якая прыгожая наша прырода і ў той жа час якая кволая і безабаронная…


Все новости | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Май 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Февраль 2008 | Январь 2008 | Декабрь 2007 | Ноябрь 2007 | Октябрь 2007 | Сентябрь 2007 | Август 2007 | Июль 2007 | Июнь 2007 | Май 2007 | Апрель 2007 | Март 2007 | Февраль 2007 | Январь 2007 | Декабрь 2006 | Ноябрь 2006 | Октябрь 2006 | Сентябрь 2006 | Август 2006 | Июль 2006 | Июнь 2006 | Май 2006 | Апрель 2006 | Март 2006 | Февраль 2006 | Январь 2006 | Декабрь 2005 | Ноябрь 2005 | Октябрь 2005 | Сентябрь 2005 | Август 2005 | Июль 2005 | Июнь 2005 | Май 2005 | Апрель 2005 | Март 2005 | Февраль 2005 | Январь 2005